Аляксандр Аляксандравіч Кеда
Аляксандр Аляксандравіч Кеда (нар. 30 лістапада 1956, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003). Жыццё і творчасцьСкончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сярод партый:
З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе. Званні, узнагароды і прэміі
Ацэнка творчасціПаводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia