Аляксандр Аляксеевіч Шалюта
Аляксандр Аляксеевіч Шалюта (5 сакавіка 1952, пас. Свяцілавічы — 3 жніўня 2012) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2003). БіяграфіяСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», спецыялізацыя «Лугаводства», 1975; аспірантура, 1981; дактарантура, 1997). Працаваў у Краснабярэжскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Жлобінскага раёна Гомельской вобласці (1975—1978), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмім (з 1978, агранамічны факультэт, кафедра кормавытворчасці, у 1998—2004 і з 2011 — загадчык кафедры, 2004—2011 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: рэсурсазберагальныя экалагічна бяспечныя тэхналогіі стварэння культурных лугоў і вытворчасці кармоў. Памёр 3 жніўня 2012 года[1]. Пахаваны ў горадзе Горкі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia