Свяцілавіцкі сельсавет
Свяці́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свяцілавічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Глухаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Свяцілавіцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Свяцілавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета, 23 кастрычніка 1997 года — тэрыторыя скасаванага Навілаўскага сельсавета. У 2009 годзе скасавана вёска Скачок[2], у 2011 годзе — вёскі Акшынка, Быкавец, Габраўка, Гарусты, Гута, Новаіванаўка, Новы Малкаў, Петраполле, Рудня-Гулева, Рудня-Шлягіна, Рыслаўль, Рэчкі, Стары Малкаў, Старыя Грамыкі, Сымонаўка, Сяліцкая, Ухова, Хізы, пасёлкі Залужжа, Зарэчча, Камылін, Несцераўка, Падлогі, Падлужжа, Першамайскі, Пралетарскі, Усохі[3], у 2017 годзе — пасёлак Малінаўка[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 870 чалавек[7]. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года Свяцілавічы апынуліся на мяжы зоны высокага радыяцыйнага забруджвання. У 2004 годзе забруджванне глебы цэзіем-137 складала 19,38 Кі/км², стронцыем-90 — 0,43 Кі/км². Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia