Аляксандр Асіпчык
Аляксандр Асіпо́віч-Асі́пчык (1 красавіка 1909, Слонім[1], або в. Пляшкі Гродзенскай губерні — 14 сакавіка 1990, Джэксан , Нью-Джэрсі, ЗША; Псеўданімы: Зніч) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я (7 чалавек) выехала ў бежанства ў Чалябінскую губерню. Там ад сухотаў памёр бацька, а потым яшчэ дзве сястры. Пра гэта ён пазней успамінаў так:
Падчас вяртання ў Беларусь у 1921 годзе памерла маці, пакінуўшы Алеся з сястрой сіротамі. Дзеці трапілі пад апеку Чырвонага Крыжа, які перадаў іх у прытулак на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра. Служыў у 4-м авіяцыйным палку ў Торуні. У 1932—1935 гадах жыў у Вільні. У гады Другой сусветнай вайны браў удзел у дзейнасці беларускіх грамадскіх і культурна-нацыянальных арганізацый. Стварыў у верасні 1941 года ў Слоніме Рамесную школу. Увесну 1942 года ажаніўся з інструктаркай школы Верай Сілівончык. Быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабору 1942 года[1]. Увосень 1943 года арыштаваны немцамі па даносе. Разам з ім тады былі схоплены Стэфа Лыскавец — народная спявачка, Сяргей Новік-Пяюн — дырэктар Слонімскага музея, паэт, і іншыя беларускія дзеячы. Праз пэўны час вызвалены з-пад арышту. Ад лета 1944 года на эміграцыі ў Германіі. Матэрыяльна падтрымліваў беларускіх скаўтаў у Рэгенсбургу. Супрацоўнічаў з беларускім праваслаўным часопісам «Звіняць званы Святой Сафіі». Быў асабіста знаёмы з Юркам Стукалічам. Спачатку шчыльна супрацоўнічаў з беларускімі епіскапамі, а пасля пераходу іх у 1946 годзе ў склад РЗПЦ стаў іх праціўнікам. У 1947 годзе ў Заходняй Германіі заснаваў Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ў розных краінах[1]. У 1947 годзе выдаў брашуру «Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі манастыр». У сакавіку 1950 года выехаў у ЗША. Пэўны час жыў у Нью-Ёрку. Пазней працаваў у Нью-Брансуіку на фабрыцы. Пасля пяці гадоў побыту ў г. Таронта (Канада) вярнуўся ў ЗША. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў Жыровіцкага праваслаўнага брацтва. З 1950-х гадоў быў звязаны з Рускім аб’яднаннем таварыства ўзаемадапамогі (РАТУА). Выступаў на старонках беларускіх эмігранцкіх выданняў («Беларускі праваслаўны каляндар на 1968 г.», Нью-Ёрк, 1967, «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). У 1948—1965 гадах выдаваў часопіс «Сіла веры»[1]. Апошнія гады жыцця правёў у Джэксане (штат Нью-Ёрк), дзе і памёр. Пахаваны там жа на мясцовых могілках «Фармы РАТУА». Творы
Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia