Знаходзіцца за 25 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 168 км ад Гродна, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Слонім[2].
Гісторыя
Мясцовасць заселена са старажытнасці, селішча на ўсходняй ускраіне вёскі, на беразе Булянкі (левы прыток Грыўды), датуецца першай паловай 1-га тысячагоддзя.
У ХІХ стагоддзі вёска Пляшкі ўваходзіла ў фальварак Зосін, які адносіўся да маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, у вёсцы 12 двароў, 78 жыхароў, належала памешчыку Альфрэду Слізеню. У пачатку ХХ стагоддзя вёска ў Мар’янскай воласці Слонімскага павета.
Вёска ўваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы». Працуюць магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, лазня, аддзяленне сувязі, царква. Таксама ёсць дом самастойнага сумеснага пражывання. З 2019 года перастала працаваць базавая школа і дзіцячы сад. А з 2020 года перастаў працаваць комплексны прыёмны пункт.
Фёдар Сямёнавіч Рыла (нар. 1916) — вязень лагера ў Бярозе-Картузскай. Сын селяніна-бедняка з Пляшак. У 1934 годзе ўступіў у КСМЗБ і прымаў актыўны ўдзел у падпольнай рэвалюцыйнай барацьбе. У маі 1936 — кастрычніку 1937 года зняволены ў Бярозе-Картузскай, 90 дзён адбыў у карцары. У 1937 годзе прызваны на дзейную вайсковую службу ў Войска Польскае, на 18-ы дзень 2-й сусветнай вайны ў баях пад Варшавай трапіў у палон, 6 гадоў прабыў у нямецкіх лагерах ваеннапалонных.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).