Аляксандр Васілевіч Гарачкін
Алякса́ндр Васі́левіч Гара́чкін (13 (26) лістапада 1910, Яраслаўль — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяЗ рабочых. Член КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1960). З 1931 года ў тэкстыльнай прамысловасці, з 1940 года намеснік наркама тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну выконваў даручэнні ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1945 года наркам, з 1946 года міністр тэкстыльнай прамысловасці, пасля аб’яднання з міністэрствам лёгкай прамысловасці прызначаны першым намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР, пасля старшыня праўлення Белпрамсавета, першы намеснік міністра лёгкай прамысловасці СССР. З кастрычніка 1956 па ліпень 1983 года пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР[1]. На XIX з’ездзе КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на 21—27 з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—7 скліканняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia