Георгій Усеваладавіч Семяніхін
Георгій Усе́валадавіч Семяні́хін (4 (17) студзеня 1912, ст. Ліскі Астрагожскага павета Варонежскай губерні — 3 верасня 1980[1]) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў-механікаў сацыялістычнага земляробства (1937). З сям’і ваеннаслужачага. Да вайны на розных інжынерна-тэхнічных пасадах у Ленінградзе, Баранавічах, Маскоўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Цэнтральным штабе партызанскага руху. З 1944 года загадчык аддзела ЦК КП(б)Б. З 1953 года міністр мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, з 1956 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 года начальнік упраўлення СНГ БССР, з 1958 года загадчык аддзела ЦК КПБ, з 1963 года намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю, з 1965 года міністр мясцовай прамысловасці БССР. На XIX, XX і XXII з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXIV-XXVII членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1974 гадах. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пяццю іншымі ордэнамі, шматлікімі медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia