Аляксандр Васілевіч Собалеў
Аляксандр Васілевіч Собалеў (5 кастрычніка 1935, Менск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, начальнікам аддзела планіроўкі ў Гродзенскім аблміжкалгаспраекце, аддзела сельскага будаўніцтва ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1975 года — інструктар аддзела будаўніцтва ў Гродзенскім абкаме КПБ, з 1983 года — дырэктар Гроднаграмадзянпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гродне. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы грамадскага цэнтра ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (1970), жылой і вытворчай зон Галынскага БМУ Зэльвенскага раёна (1972), жылога квартала пасёлка і вытворчай зоны Котрынскай сельгастэхнікі (1973), пас. Індустрыяльны Лідскага раёна (1974), праекты планіроўкі пасёлка Князева калгаса «Прагрэс» Зэльвенскага (1973), В. Эйсманты Бераставіцкага (1967, бронзавы медаль ВДНГ СССР і дыплом I ступені ВДНГ БССР) раёнаў. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia