Аляксандр Віктаравіч Гурко
Аляксандр Віктаравіч Гурко (17 сакавіка 1964, Мар’іна Горка) — беларускі этнолаг, рэлігіязнавец, этнолаг. Доктар гістарычных навук (2005). БіяграфіяНарадзіўся 17 сакавіка 1964 года ў горадзе Мар’іна Горка. Скончыў у 1986 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1993 года працаваў у Гродзенскім аблвыканкаме, адначасова ў Гродзенскім універсітэце, з 1995 года ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1999—2005 гадах у Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова ў 2000—2004 гадах у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з 2005 года ў Мінскім інстытуце кіравання[1]. Доктар гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія (2005 г.). 3 2006 вучоны сакратар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[1]. Дацэнт па спецыяльнасці «Гісторыя» (2008). Навуковая дзейнасцьДаследуе новыя рэлігіі і этнаканфесійныя працэсы ў Беларусі, займаецца пытаннем прадухілення этнічных і рэлігійных канфліктаў. Аўтар манаграфій «Канфесійная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь: этнічны і гістарычны аспекты» (2001), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: этналагічнае даследаванне» (2003), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: генезіс, эвалюцыя, паслядоўнікі» (2006). Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць» (2000), «Традыцыйныя веравызнанні і новыя рэлігійныя рухі ў Беларусі» (2001), «Этнакультурныя працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012)[1]. Сям'яУ шлюбе з этнолагам Аляксандрай Гурко. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia