Аляксандр Віктаравіч Ждановіч
Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2]. БіяграфіяУ 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г.[4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6]. Сям'яЖонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[7]. Фільмаграфія
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia