Хрысціянская візія ― рабочая група беларускіх хрысціян па пераадоленні палітычнага крызісу Беларусі з 2020 года. Вакол групы «Хрысціянская візія» сканцэнтравалася грамадская дзейнасць беларускіх хрысціян ва ўмовах палітычных рэпрэсій і ўнутрыцаркоўнага ціску з 2020 года; патэнцыял групы вырас праз эміграцыю хрысціянскіх актывістаў, большасць яе сяброў цяпер знаходзіцца за мяжой[1]. Група ставіць мэтай ініцыяванне і садзеянне сумеснай дзейнасці хрысціян для дасягнення мэт Рады: пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння грамадскай згоды.
Статус і склад
Група «Хрысціянская візія» была створана 9 верасня 2020 г. як рабочая група Каардынацыйнай рады Беларусі і з’яўляецца нефармальным міжканфесійным аб’яднаннем, да якога могуць далучацца сябры Каардынацыйнай рады. Заяву пра стварэнне групы спачатку падпісалі 24 свецкія вернікі і святары ўсіх асноўных канфесій краіны[2][3].
Дзейнасць
«Хрысціянская візія» адсочвае і надае галоснасці фактам пераследу веруючых у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах[4], і парушэнню іх правоў у месцах зняволення[5][6]. Факты абагульваюцца ў маніторынгу на англійскай і рускай мовах[7]. Яны прыцягнулі ўвагу айчынных і міжнародных СМІ[8][9]. На маніторынгавыя даследаванні групы спасылаецца ў сваіх справаздачах па стане рэлігіі ў Беларусі Дзярждэпартамент ЗША[10].
Група мабілізуе свецкіх вернікаў і духавенства на выказванні і акцыі асуджэння гвалту, у падтрымку аднаўлення законнасці і вызвалення палітзняволеных, і асвятляе іх дзейнасць.
Заахвочвае тэолагаў, святароў і іншых людзей і арганізацыі ў Беларусі і замежжы да багаслоўскага асэнсавання пратэстаў і рэпрэсій. Беспрэцэдэнтным прыкладам такой рэфлексіі стаў ліст Святланы Ціханоўскай Папу Францішку ў адказ на яго энцыкліку[11].
Ініцыюе і ўдзельнічае ― у Беларусі і за мяжой ― у кампаніях у падтрымку палітзняволеных, пераследаваных веруючых і царкоўных супольнасцяў у Беларусі[12].
24 лютага 2022 года група зрабіла заяву з нагоды расійскага ўварвання ва Украіну, у якой асудзіла агрэсію і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нападу, выказала салідарнасць з украінскім народам і заклікала беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у вайне[13]. З таго часу група таксама занялася даследаваннем антываенных хрысціянскіх ініцыятыў у Расіі, маніторынгам пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю. У выніку з’явілася ініцыятыва «Хрысціяне супраць вайны».
Вядзе вебсайт, каналы ў Тэлеграме і ў іншых сацыяльных сетках[14].
У верасні 2023 года Telegram-канал групы быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам па рашэнні суда Лідскага раёна[15].
У кастрычніку 2023 года прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі Instagram-, Facebook і Twitter-акаўнт групы па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна горада Віцебска.
«Хрысціяне супраць вайны» з'явіліся як ініцыятыва спачатку як медыягрупа, якая аналізуе рэакцыю хрысціянскіх абшчын Расіі, Украіны, Беларусі і іншых суседніх краін на ўварванне Расіі ва Украіну.
Удзельнікі групы вывучалі спосабы супраціўлення хрысціян у Расіі ваенным дзеянням; рэлігійную прапаганду, якая выкарыстоўваецца для апраўдання агрэсіі; структурныя змены ў канфесійным ландшафце Расіі і Украіны на фоне ваенных дзеянняў і многае іншае.
Такім чынам да дзейнасці ініцыятывы далучыліся хрысціяне не толькі з Беларусі, а і з Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, Іспаніі і іншых краін.
Паколькі неўзабаве пасля пачатку ваенных дзеянняў пачаліся рэпрэсіўныя практыкі ў адносінах да грамадзян, якія выказвалі нязгоду з дзеяннямі расійскіх войск, група занялася праваабарончай дзейнасцю: у прыватнасці, маніторынгам выпадкаў пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю, а таксама арганізацыяй дапамогі ім.
Да вынікаў даследаванняў ініцыятывы звяртаюцца расійскія[17] і заходнія[18][19] праваабарончыя і міжцаркоўныя арганізацыі, а таксама вучоныя ў сваіх артыкулах[20][21][22].
На іх дзейнасць спасылаюцца заходнія медыя[23][24]. Таксама маніторынгі выкарыстоўваюцца расійскімі незалежнымі СМІ для ацэнкі рэпрэсіўных практык у Расіі ў дачыненні да вернікаў, якія займаюць антываенную пазіцыю[25][26][27][28].
Асноўныя вынікі даследчай дзейнасці ініцыятывы — гэта маніторынгавыя спісы:
пераследу хрысціян з боку рэлігійных арганізацый і ўладаў за антываенную пазіцыю або падтрымку Украіны ў абароне ад агрэсіі[29];
загінуўшых падчас вайны свяшчэннаслужыцеляў і царкоўнаслужыцеляў хрысціянскіх цэркваў Украіны[30];
святароў РПЦ, якія ўдзельнічаюць у якасці капеланаў ва Узброеных сілах РФ[31];
свядомых адмоўнікаў ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення ва Украіне[32].
↑Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Рабочая группа “Христианское видение”(руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі (9 верасня 2020).
↑Хрысціянская візія(бел.)(недаступная спасылка). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
↑Regula M. Zwahlen and Natalija Zenge. Silenced Dissent in the Russian Orthodox Church // Euxeinos. — 2023. — Vol. 13, No. 35.
↑Pavlo Smytsnyuk. The War in Ukraine as a Challenge for Religious Communities: Orthodoxy, Catholicism and Prospects for Peacemaking // Studia Universitatis Babeș-Bolyai Theologia Catholica Latina. — 2023. — Vol. 68(1).
↑Regina Elsner. Questioning the concept of ‘religious activism’ in Russian Orthodoxy from a theological perspective // Religion, State and Society. — 2023. — Vol. 51. Issue 1: Religious activism in Eastern Europe and beyond.