Аляксандр Генадзевіч Лісаў
Аляксандр Генадзевіч Лісаў (нар. 7 ліпеня 1959, Шчучын) — беларускі мастацтвазнавец. БіяграфіяУ 1981—1986 гадах працаваў настаўнікам сярэдніх школ у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. У 1986—2017 гадах працаваў лабарантам, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедраў выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхавання і культуры, беларускай літаратуры і культуры, усеагульнай гісторыі і сусветнай культуры мастацка-графічнага факультэта, факультэта беларускай гісторыі і культуры, гістарычнага факультэта, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. У 2017—2019 гадах — дацэнт кафедры філасофіі і паліталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 2019—2023 гадах — загадчык кафедры філасофіі, з 2023 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Член Беларускага саюза мастакоў (2014). Член Таварыства гісторыкаў рускага мастацтва і архітэктуры Усходняй Еўропы (SHERA). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia