Аляксандр Генадзевіч Хлапонін
Алякса́ндр Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расійскі палітык, губернатар Краснаярскага края з верасня 2002 па 19 студзеня 2010 года. Нарадзіўся ў г. Каломба (Шры-Ланка) у сям’і перакладчыка савецкага знешнеэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку. Біяграфія
Губернатар Краснаярскага краяНа датэрміновых выбарах губернатара Краснаярскага края, прызначаных у сувязі са смерцю губернатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губернатара Краснаярскага края адрозніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цвёрдым супрацьстаяннем і разгулам «чорных выбарчых тэхналогій». 8 верасня 2002 года ў першым туры выбараў атрымаў 25 працэнтаў галасоў, саступіўшы старшыні заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 працэнтамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глазьева з 20 працэнтамі і мэра Краснаярска П. Пімашкова з 15 працэнтамі. 22 верасня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 працэнтаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярска і Ачынска, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага края два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэнне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расійскай Федэрацыі, пасля чаго прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, не чакаючы ўступлення А. Хлапоніна на пасаду губернатара края, прызначыў яго выконваючым абавязкі губернатара края. Прыступіўшы да выканання абавязкаў губернатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасцей па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі края, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэння прыбытковай часткі бюджэту края. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндуму па аб’яднанні Краснаярскага края з Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) і Эвенкійскай аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэферэндум па аб’яднанні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцце закона пра далучэнне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка Снежнагорск да горада Нарыльск. Карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва края. Імідж не псуюць нават дробныя здарэнні ў жыцці губернатара — напрыклад, падзенне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia