Аляксандр Генрыхавіч Сонгін

Аляксандр Генрыхавіч Сонгін
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў[d]
2014 — 2018

Нараджэнне 12 кастрычніка 1969(1969-10-12) (55 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Генрыхавіч Сонгін (нар. 12 кастрычніка 1969, в. Тарнова, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1969 года ў вёсцы Тарнова Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»[1].

Працаваў настаўнікам Далецкай базавай школы; дырэктарам Гудскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — базавая школа Лідскага раёна; начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта; намеснікам дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“»; начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама[1].

Выбіраўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Замкавай акругі № 57. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі[1].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya