Лідскі раённы выканаўчы камітэт

Лідскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Лідскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Лідскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 231300, Гродзенская вобласць, г. Ліда, ул. Савецкая, 8
Старшыня Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі
Сайт lida.gov.by

Лідскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лідскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Ліды ў будынку былога гаркама і райкама КПБ (1986, арх. Уладзімір Лытаў) на вул. Савецкая, 8.

Структура

  • Аддзел па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Упраўленне гандлю
  • Аддзел унутраных спраў
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
  • Упраўленне арганізацыйна-кадравай работы
  • Упраўленне справамі
  • Упраўленне эканомікі
  • Упраўленне адукацыі
  • Фінансавае ўпраўленне
  • Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва
  • Аддзел спорту і турызму
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Аддзел культуры
  • Упраўленне землеўпарадкавання
  • Юрыдычны аддзел

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. В Лидском районе новый председатель райисполкома - Александр Версоцкий (руск.). lida.gov.by (26 верасня 2024). Праверана 22 мая 2025.

Спасылкі

  • lida.gov.by — афіцыйны сайт Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya