Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў
Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў (нар. 12 верасня 1951, Верхняя Салда, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларускі цеплафізік. Доктар тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар. БіяграфіяСкончыў Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка», 1972), Інстытут праблем энергетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі», 1980; дактарантура, 1993). Працуе ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны НАН Беларусі (з 1977, загадчык лабараторыі мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце), адначасова ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2000, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: аднаўляльныя крыніцы энергіі; камп’ютарнае мадэляванне працэсаў пераносу для энергетычных аб’ектаў і экалагічных сістэм; бяспека энергетычных установак. УзнагародыГанаровыя граматы НАН Беларусі (2010, 2012). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia