Аляксандр Георгіевіч Філіпенка
Аляксандр Георгіевіч Філіпенка (руск.: Алекса́ндр Гео́ргиевич Филиппе́нко; нар. 2 верасня 1944[1][2], Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1998). Іграў у спектаклях маскоўскіх тэатраў Гогаль-цэнтр, Тэатр Массавета. Супрацоўнічаў з лекторыем «Прамая мова», дзе праводзіў мона-спектаклі. У яго сольных праграмах гучала проза Гогаля («Мёртвыя душы» з музыкамі Маскоўскай кансерваторыі), Зошчанкі, Эрдмана, Даўлатава, Салжаніцына, Філіпенкі. Запісваў аўдыёкніжкі і аўдыёспектаклі. У лістападзе 2022 года быў звольнены з тэатра Массавета за антываенную пазіцыю і з’ехаў у Літву. БіяграфіяНарадзіўся 2 верасня 1944 года ў Маскве. З 1962 года — член студэнцкай каманды КВЗ МФТІ (чэмпіёны Клуба 1962/1963). У 1964—1969 гадах — акцёр і рэжысёр эстраднай студыі «Наш дом» у студэнцкім тэатры МДУ, у 1969—1975 гадах — акцёр Тэатра драмы і камедыі на Таганцы. У 1974 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Барыса Шчукіна. У 1975 годзе паступіў у трупу Акадэмічнага тэатра імя Яўгена Вахтангава, дзе прапрацаваў 20 гадоў. З 1996 па 2006 год — кіраўнік тэатра «Мона-Дуэт-Трыа» пры Масканцэрце. З 2006 па 2022 год — акцёр Тэатра імя Массавета. З 2019 па 2022 год — акцёр тэатра Гогаль-цэнтр. Зняўся больш чым у 100 фільмах. Фільмаграфія
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia