Лэдзі на дзень
«Лэдзі на дзень» — двухсерыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у 2002 годзе. СюжэтШто рабіць, калі жыццё не задалося? Што рабіць, калі ад будучага візіту жаніха — спадчынніка іспанскага гранда — залежыць шчасце дачкі? Што рабіць, калі бацька жаніха звар’яцеў на тытулах і багацці? Выйсце адно — ператварыцца ў багатую лэдзі на дзень. Вулічная гандлярка Анні з дапамогай сваіх шматлікіх сяброў і знаёмых вырашыць гэтую задачу. У неверагодны кругазварот падзей ўцягваюцца гаспадыня бардэля і малады аферыст, суддзя і нават мэр Нью-Ёрка. Яны разыгрываюць перад жаніхом і яго бацькам сапраўдны спектакль на фоне небаскробаў, аўтамабіляў з клаксонамі, жаночых карункавых парасонаў і запальных джазавых мелодый, і ў гэтым гала-паказе Анні адведзена роля сапраўднай свецкай ільвіцы… Акцёры
|
Portal di Ensiklopedia Dunia