Свята-Троіцкая царква (Зэльва)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на рагу вуліц Кастрычніцкай і Савецкай. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква па праекце архітэктара Аляксандра Градзецкага на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы, датаванай па адных крыніцах 1434, па іншых — 1443 годам. Ёсць думка, што будынак царквы — гэта перабудаваны тэатр Сапегаў[1]. У 1860-я гады царква была адрамантавана інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім[2]. У 1904—1909 гадах перабудавана святарам Іосіфам Янкоўскім на сродкі Сінода і ахвяраванні вернікаў, па праекце архітэктара Івана Плотнікава[3]. Тады ж была дабудаваная званіца і ў 1910 годзе храм зноў асвячоны як праваслаўны епіскапам Міхаілам. Доўгі час пастаяннай прыхаджанкай царквы была беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. У памяць аб ёй на тэрыторыі храма ўсталяваны помнік. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння. АрхітэктураПомнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю. Да цаглянага аднанефавага прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёма далучаны квадратная званіцай і паўкруглая апсіда. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з лучковымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане. Унутраная планіроўка амаль цалкам зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia