Аляксандр Данілавіч Шацкі
Аляксандр Данілавіч Шацкі (нар. 8 верасня 1937, в. Малашкавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1991), прафесар (2007). БіяграфіяСкончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1960), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1971). Працаваў у Смаленскай абласной дзяржаўнай станцыі па племянной рабоце (з 1960, заатэхнік), Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (1971—1992, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела авечкагадоўлі), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1992, прафесар кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, у 1992—1996 і 2002—2008 — загадчык кафедры, прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: развядзенне сельскагаспадарчых жывёл; племянная работа ў авечкагадоўлі. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia