Аляксандр Кірылавіч Шэлепень
Аляксандр Кірылавіч Шэ́лепень (13 кастрычніка 1918 — 12 чэрвеня 1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946). Нарадзіўся ў вёсцы Забор’е Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Скончыў 7 класаў Клясціцкай сярэдняй школы, працаваў у Юхавіцкім леспрамгасе. У Чырвонай Арміі з 1938 г. У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Заходнім фронце ў якасці камандзіра гарматнага разліку ў артылерыйскай часці. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў стаў. Ваяваў на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік бітвы за Маскву, Берлінскай аперацыі. Камандзір батарэі 121-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады (2-я артылерыйская дывізія, 6-ы артылерыйскі корпус прарыву, 5-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант А. К. Шэлепень вызначыўся ў ходзе Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 года ў раёне горада Цэхін падчас контратакі праціўніка з групай байцоў батарэі аўтаматным агнём і гранатамі падтрымаў бой стралковых падраздзяленняў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшаму лейтэнанту Шэлепеню А. К. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1947 г. А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Арміі, капітан. У 1951—1953 гг. працаваў старшынёй Полацкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі. Потым жыў і працаваў у Казахстане, Карэльскай АССР. Пахаваны на Сулажгорскіх могілках у Петразаводску. Узнагароды
ПамяцьІмем героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia