Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (КАССР, фінск.: Karjalan autonominen sosialistinen neuvostotasavalta, KASNT) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала з 5 снежня 1936 года па 31 сакавіка 1940 і з 16 ліпеня 1956 па 13 лістапада 1991 года. Сталіца — горад Петразаводск. У красавіку 1938 года Кандалакша атрымала статус горада, а ў маі 1938 года са складу КАССР быў выдзелены Кандалакшскі раён і перададзены ў склад Мурманскай вобласці[1]. Гісторыя1936—1940 гадыКанстытуцыя Карэльскай АССР вызначала Вярхоўны Савет Карэльскай АССР вышэйшым заканадаўчым органам Рэспублікі. 16—17 чэрвеня 1937 года XI Усекарэльскі надзвычайны з’езд саветаў зацвердзіў Канстытуцыю Карэльскай АССР, на галасаванне выносілася асобна кожны артыкул Канстытуцыі і зачытвалася асобна на трох мовах — рускай, карэльскай і фінскай. Надпісы на Гербе і сцягу ўтворанай Карэльскай АССР былі выкананы на рускай, карэльскай і фінскай мовах. Пасля савецка-фінскай зімовай вайны да СССР адышла частка тэрыторыі Фінляндыі, у прыватнасці большая частка Выбаргскай губерні і тэрыторыя абшчын Сала і Кусама, якія былі далучаны да Карэльскай Аўтаномнай ССР, ператворанай 31 сакавіка 1940 года ў Карэла-Фінскую ССР — саюзную Рэспубліку у складзе СССР. ![]() ![]() 1956—1991 гады16 ліпеня 1956 года Карэла-Фінская ССР была ператворана ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР з ранейшай назвай — Карэльская Аўтаномная ССР (КАССР). Яе сімвалам стаў дзяржаўны сцяг РСФСР з дадатковым надпісам на фінскай і рускай мовах. 31 снежня 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Карэльская АССР была ўзнагароджана за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі Ордэнам Леніна. 5 чэрвеня 1970 года Карэльская АССР была ўзнагароджана за поспехі, дасягнутыя ў камуністычным будаўніцтве, Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 29 снежня 1972 года, у азнаменаванне 50-годдзя Саюза ССР, Карэльская АССР была ўзнагароджана Ордэнам Дружбы народаў. 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР ператварыў карэльскую АССР у Карэльскую ССР, унёсшы папраўку ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР 1978 года[2]. 13 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Карэльскай АССР прыняў закон «Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Карэльскай АССР», у адпаведнасці з якім Карэльская АССР была ператворана ў Рэспубліку Карэлія. 21 красавіка 1992 года новая назва была адлюстравана З’ездам народных дэпутатаў Расіі ў змененым артыкуле 71 Канстытуцыі РСФСР. Папраўка ўступіла ў сілу з моманту апублікавання 16 мая 1992 года ў «Расійскай газеце»[3]. Адміністрацыйны падзел![]() Пасля пераўтварэння Карэла-Фінскай ССР у КАССР працягваліся змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу[4]. У 1957 годзе былі ліквідаваныя раёны: Піткяранцкі (тэрыторыі ўвайшлі ў Сортавальскі і Аланецкі раёны) і Пятроўскі (тэрыторыі ўвайшлі ў Суаярвскі і Кандапожскі раёны). Па Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 12 жніўня 1958 года былі скасаваныя Куркіёкскі раён (тэрыторыя ўвайшла ў склад Сортавальскага раёна) і Ругазерскі раён (тэрыторыя ўвайшла ў склад Сегежскага раёна). Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета РСФСР ад 11 сакавіка 1959 года скасаваны Заанежскі раён, тэрыторыя якога ўключана ў Мядзвежагорск раён. Да пачатку 1963 года Карэльская АССР складалася з 13 адміністрацыйных раёнаў: Беламорскага, Калевальскага, Кемскага, Кандапожскага, Лоўхскага, Мядзвежагорскага, Аланецкага, Прыанежскага, Пражынскага, Пудажскага, Сегежскага, Сортавальскага і Суаярвскага. У снежні 1966 года былі ўтвораны Муязерскі раён (часткі тэрыторыі Сегежскага і Суаярвскага раёнаў) і Піткяранцкі раён (часткі тэрыторыі Аланецкага і Сортавальскага раёнаў). У снежні 1970 года ўзноўлены Лахдэнпохскі раён (былы Куркіёкскі), тэрыторыя якога з 1958 года ўваходзіла ў склад Сортавальскага раёна. 25 красавіка 1983 года прынята рашэнне Вярхоўнага Савета РСФСР пра утварэнне горада Кастамукша[4]. Этнічны склад насельніцтва[5]
Кіраўніцтва КАССРСтаршыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР
Першыя сакратары Карэльскага абкама ВКП(б)/КПСС
Старшыні СНК, Савета Міністраў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia