Аляксандр Леанідавіч Панамароў
Аляксандр Леанідавіч Панамароў — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. БіяграфіяУ 1996 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2001 годзе — інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя». 1996—2004 гг. аташэ ўпраўлення міжнароднай бяспекі і раззбраення МЗС Рэспублікі Беларусь. Аташэ, другі, першы сакратар упраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. 2004—2007 гг. першы сакратар, саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь. 2007—2011 гг. саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Студзень-чэрвень 2012 саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь. Ліпень 2012 г. — чэрвень 2014 г. намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь. З 30 чэрвеня 2014 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. 13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне[2]. З 12 лютага 2019 года прызначаны таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам у Харватыі па сумяшчальніцтве[3]. Вызвалены ад гэтых пасад 10 лютага 2022 года[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia