Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка
Андрэ́й Алякса́ндравіч Еўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958, Шверын) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў (2020—2025). БіяграфіяНарадзіўся 11 сакавіка 1958 года ў Шверыне (ГДР). У 1982—1985 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. 24 кастрычніка 1999 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 года. З 30 кастрычніка 2006 года[1] па 4 лютага 2011 года[2] працаваў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 4 лютага 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве[3]. 13 чэрвеня 2016 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4]. З 20 ліпеня 2020 года[5] па 30 чэрвеня 2025 года працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. Узнагароды
Сям’яЖанаты, мае траіх дзяцей. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia