Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін
Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін (нар. 12 лютага 1949, Архангельск) — беларускі мастак-жывапісец, графік, мастак кіно і тэлебачання. БіяграфіяНарадзіўся 12 лютага 1949 года ў Архангельску. Скончыў у 1968 годзе Яраслаўскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе — Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў І. Шпінеля, Б. Няменскага[1]. З 1975 года — удзельнік мастацкіх выставак. З 1977 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм»[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1]. ТворчасцьПрацуе ў галіне жывапісу, графікі, мастацтва кіно і тэлебачання. Аформіў мастацкія фільмы: «Капітан Сарві-галава», «Чужая вотчына» (разам з Я. Ігнацьевым), «Вялікія прыгоды», «Д’ябал», «Рамантык», «Філіял», «Кветкі правінцыі», «Белы бусел»; а таксама мультфільмы: «Капрычо», «Хлопчык і праменьчык», «З днём нараджэння». Сярод тэатральных работ — афармленне спектакляў «Запіскі вар’ята» паводле М. Гогаля і «Сон смешнага чалавека» паводле Ф. Дастаеўскага[1]. Сярод жывапісных твораў — «Розніца ў часе», «Белы дзень», «Дождж», «Вікторыя», «Распяцце», «Ранак». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Музеі гісторыі беларускага кіно[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia