Аляксандр Мікалаевіч Алпееў
Аляксандр Мікалаевіч Алпееў (29 кастрычніка 1946, в. Рудня, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 11 кастрычніка 2017[1], Мінск) — беларускі паэт, публіцыст, навуковец, праваслаўны актывіст, генеральны дырэктар МГЭІ[2], адзін з кіраўнікоў ЗАТ «Веды». БіяграфіяУ 1957—1960 гг. — вучоба ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1964 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе. У 1965—1968 гг. — служба ў Савецкай арміі (група савецкіх войскаў у Германіі) у якасці аператара-вылічальніка 3-га дывізіёна 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады (г. Ютэборг). У 1968—1973 гг. — вучоба на гістарычным факультэце БДУ. У 1975—1976 гг. — служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР. З 1979 г. — вучоба ў аспірантуры БДУ, абарона дысертацыі[3] У 1973—1980 гг. — выкладчык, у 1980—1993 гг. — дацэнт кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ. 11 красавіка 1992 г. быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды. У 1994 г. арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ). У 1995 г. стварыў грамадскія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навук[4] (БАГН), Беларускі рух у абарону народа[5] (БРАН) і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры[6][7] (БЦПХК). У 1996 г. узначаліў рэдакцыйную раду часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў). 11 кастрычніка 2017 г. памёр у Мінску[8]. ТворыА. М. Алпееў выдаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў на рускай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень. Публіцыстыка
Паэзія
Скандал з Уладзімірам КумцомПадчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса Уладзімір Кумец , які быў супрацоўнікам штаба Уладзіміра Някляева. Паводле Кумца , яго адзнаку па англійскай мове пераправілі з «9» (выдатна) на «3» (незадавальняюча) і першыя спробы разабрацца з сітуацыяй, якія ўключалі размову Кумца з Алпеевым, скончыліся тым, што Кумца адмовіліся аднавіць у ВНУ. Актывіст дабіўся ўнясення рэктара МГЭІ Тамары Алпеевай у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і распачаў судовае разбіральніцтва з ВНУ. Журналіст «БелГазеты» Максім Івашчанка спрабаваў атрымаць каментарый Алпеева наконт канфлікту, але сустрэцца з ім не атрымалася, нават з боку адміністрацыі МГЭІ былі спробы псіхалагічнага ціску на карэспандэнта, па словах Івашчанка[9]. Пасля візіту Някляева да Алпеева апошні паабяцаў разабрацца з сітуацыяй, і ў выніку Кумец быў адноўлены на 5 курсе МГЭІ, а настаўнікі, якія, паводле Алпеева, адмыслова змянілі запіс адзнакі, былі звольнены з МГЭІ[10]. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia