Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў
Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў (1852, Арлоўская губерня — 1920) — беларускі[1] і рускі архітэктар, які працаваў у Віцебску і Саратаве. БіяграфіяЗ дваран. Першапачатковую адукацыю атрымаў у 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі , якую скончыў у 1869 годзе[2]. У 1874 годзе скончыў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын Х класа. Быў прызначаны малодшым інжынерам Будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення. У 1876 годзе прызначаны там жа малодшым архітэктарам, і з 1877 — губернскі архітэктар[2]. Адначасова (1878—1890) — полацкі епархіяльны архітэктар[1] пры Віцебскай духоўнай кансісторыі[2]. З 1887 быў членам Віцебскай Царкоўна-будаўнічай прысутнасці і архітэктарам мясцовай жаночай гімназіі[2]. З 1895 А. М. Кляменцьеў — губернскі архітэктар Саратаўскай будаўнічай і дарожнай камісіі, з 1897 г. — саратаўскі гарадскі архітэктар[3]. У Саратаве жыў да 1916 года. ТворчасцьПраекты ў Віцебску![]()
Праекты ў Саратаве
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia