Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)
Будынак Полацкага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Віцебску. Помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Помнік рэспубліканскага значэння. Гісторыя![]() Будынак быў пабудаваны спецыяльна для вучылішча ў 1901—1902 гадах на Духаўскай набярэжнай (сучасная вул. Гогаля, 6). Аўтар праекта галоўнага корпуса — грамадзянскі інжынер Аляксандр Кандратавіч Паўлоўскі, аўтар праекта дапаможных службаў — цывільны інжынер Пётр Андрэевіч Вінаградаў. Як сведчыць аналіз плана 1872 года, новы будынак вучылішча быў узведзены на падмурках старога манастырскага корпуса. З усяго архітэктурнага комплексу зберагліся толькі галоўны корпус вучылішча і гаспадарчы флігель. Галоўны корпус займае самае высокае месца на гары. Ён быў звязаны закрытай галерэяй з Духаўскай царквой (не захавалася). 3-павярховы з паўпадвальным паверхам будынак у плане Е-падобнай формы, галоўным фасадам выходзіць на вул. Гогаля. Падчас Першай сусветнай вайны ў будынку вучылішча знаходзіўся ваенны шпіталь. У 1930-я гады ў будынку размяшчаўся штаб Віцебскай авіябрыгады. У 1948 годзе ў Віцебскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» распрацаваны праект аднаўлення будынка былога вучылішча. Аўтары праекта Катакін і Жылка. Пры аднаўленні стылістыка фасадаў была захавана, часткова перамуравана фасадная сцяна левага крыла, знізу замураваны аконныя праёмы. У 1970-я гады да асноўнага будынка была зроблена прыбудова, на месцы царквы Св. Духа пабудавана вежа з гадзіннікам. У будынку размешчаны Віцебскі аблвыканкам. Архітэктура![]() Мураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам з балконам актавай залы на другім паверсе, які падтрымліваюць чатыры слупы. Сцены аздобленыя рустам, ліштвамі і завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Афарбоўка фасадаў двухколерная. Інтэр’ер![]() Планіроўка галерэйная. У цэнтры былі парадны вестыбюль і трохмаршавая лесвіца, на першым і другім паверхах — класы, на трэцім — спальныя пакоі, у цокальным паверсе — сталовая і кухня. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia