Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч
Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч (нар. 12 мая 1972, Магілёў) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст-прававед). Працаваў другім і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выканаўчым дырэктарам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк „Беларусбанк“». Старшыня рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый». Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1]. УзнагародыМае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia