Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
3 мая 1946(1946-05-03) (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, паэт |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бардоўскі.
Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі (нар. 3 мая 1946, Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі навуковец і паэт. Кандыдат тэхнічных навук (2004)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 3 мая 1946 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна.
У 1964 годзе скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу. У 1971 скончыў Джамбульскі тэхналагічны інстытут. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі, на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтаправодзе «Дружба», галоўным інжынерам нафтаправода «Дружба»[2].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раённай газеце «Сцяг камунізму». З’яўляўся аўтарам абласнога і рэспубліканскага друку: «Литературной газеты», «ЛІМа», часопіса «Нёман»[3].
Узнагароды і прэміі
Навуковыя публікацыі
- Живучесть линейной части нефтепровода : Учеб. пособие для вузов. Гомель : НПО ТРИБОФАТИКА, 2004. — 112 с (у суаўтарстве)
- Методы поддержания и частичного восстановления прочностной надежности линейной части нефтепровода : автореф. дис…. канд. техн. наук: 01.02.06 / Бордовский Александр Михайлович ; Бел. гос. ун-т транспарта. — Гомель, 2004. — 20 с.
- Прочностная надежность линейной части нефтепровода. — Гомель : Трибофатика, 2004—113. (у суаўтарстве)
- Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы V международной научно-технической конференции / редколлегия: В. К. Липский (председатель). — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 299 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі)
- Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы VI международной научно-технической конференции / [редколлегия: В. К. Липский (председатель) и др.. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 294 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі)
- Методические рекомендации по расчету удерживающей способности боновых заграждений, предназначенных для улавливания и удержания слоя нефти на поверхности водотока / Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь, Учреждение образования «Полоцкий государственный университет»; [разработчики: В. К. Липский и др.]. — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 14 с (у суаўтарстве)
Літаратурна-мастацкія творы
Зборнік вершаў:
- На крыжы тваіх рук : вершы. — Мн, 2006. — 175 с. Наклад 500 ас.
- Выспы часу : вершы. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 99 с. Наклад 200 ас.
Часопісы:
- «Палац». — 2013. — № 1.
- «Палац». — 2014. — № 2.
Зноскі
Спасылкі