Аляксандр Міхайлавіч Міхно
Аляксандр Міхайлавіч Міхно (нар. 24 мая 1968, в. Вялікі Поўсвіж, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 24 мая 1968 года ў вёсцы Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія тканіны і трыкатажу»[1]. Прайшоў працоўны шлях ад зменнага майстра да дырэктара фабрыкі № 2 РУВГП «Аршанскі льнокамбінат»[1]. Выбіраўся дэпутатам Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Аршанскай гарадской акругі № 25. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці[1]. УзнагародыЛаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2023 года ў галіне працы[1]. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, канцэрна «Беллегпрам», Аршанскага льнокамбіната[1]. Сям’яЖанаты, мае дзвюх дачок[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia