Аляксандр Патапавіч Валынец
Аляксандр Патапавіч Валыне́ц[1] (нар. 2 лютага 1935) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Берказы (зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігодку ў Паняцічах, потым сярэднюю школу ў Малатковічах[2]. У 1955 годзе паступіў на хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1960 годзе. У час вучобы ў інстытуце двойчы прымаў удзел у асваенні цалінных зямель у Казахстане. Пасля інстытута працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі у Гродзенскім раёне, у сярэдня школе вёскі Жытомля. З 1961 г. у аспірантуры пры Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара С. М. Маштакова[2]. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Вільнюскім універсітэце. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы вучонага ў галіне вывучэння эндагенных рэгулятараў росту, хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў. Аўтар больш за 340 навуковых прац, 8 манаграфій, 8 патэнтаў на вынаходніцтвы[2]. Пад кіраўніцтвам А. П. Валынца падрыхтавана 8 кандыдацкіх дысертацый[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia