Сяргей Міхайлавіч Маштакоў
Сяргей Міхайлавіч Маштако́ў[1] (руск.: Сергей Михайлович Маштаков; 24 кастрычніка 1905 — 28 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай губерні (з 1920 года Акцябрскі Гарадок у Тацішчаўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1940—1944 гадах дацэнт кафедры батанікі Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, са жніўня 1944 года па жнівень 1945 года — загадчык кафедры батанікі Інстытута прыродазнаўчых навук і матэматыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1948 года С. М. Маштакоў у Інстытуце меліярацыі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі, з 1953 года — намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі. З 1963 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі на пасадзе загадчыка лабараторыі хімічнай рэгуляцыі і развіцця раслін. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па вывучэнню працэсаў біясінтэзу каучуку, біялогіі збожжавых культур у сувязі з паляганнем, ўздзеяння інсектыцыдаў, фунгіцыдаў і гербіцыдаў на сельскагаспадарчыя культуры. Сярод апублікаванага:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia