Аляксандр Паўлавіч Брулоў
![]() Аляксандр Паўлавіч Брулоў (29 лістапада 1798, Санкт-Пецярбург — 9 (21) студзеня 1877, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак і архітэктар. Прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Старэйшы брат Карла Брулова. Раннія гадыАляксандр Паўлавіч Брулоў нарадзіўся ў сям'і «акадэміка арнаментальнай скульптуры» Паўла Іванавіча Бруло[2]. Разам з малодшым братам Карлам у 1809 годзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў за казённы кошт, а ў 1822 годзе за кошт Таварыства заахвочвання мастацтваў яны былі адпраўленыя на 6 гадоў за мяжу. Зіму браты правялі ў Мюнхене, а ў маі 1823 года прыбылі ў Рым. З асаблівай любоўю А. П. Брулоў вывучаў разваліны старажытных гарадоў, для чаго у 1824 годзе разам з Аляксандрам Львовым наведаў Сіцылію, а ўвосень таго ж года Пампеі, дзе склаў праект рэстаўрацыі тэрм. Да 1826 ім былі ўжо выкананы пампейскія тэрмы, у гравюрах Сандса выдадзеныя затым у Парыжы, а тэкст да іх быў надрукаваны на французскай мове толькі ў 1829 годзе. Наступны за тым год Брулоў правёў у Парыжы, дзе слухаў курс механікі ў Сарбоне і наведваў лекцыі Бюона па гісторыі архітэктуры. Адсюль Брулоў ездзіў у Шартр і іншыя гарады, а таксама ў Англію. У 1829 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. «Пампейскія тэрмы» даставілі Брулову званне архітэктара Яго Вялікасці, члена-карэспандэнта Французскага інстытута, члена Каралеўскага інстытута архітэктараў у Англіі і званне члена акадэмій мастацтваў ў Мілане і Пецярбургу. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia