Аляксандр Паўлавіч Смародскі
Алякса́ндр Па́ўлавіч Смаро́дскі[2] (1850 — 24 кастрычніка 1910[2]) — беларускі педагог, пісьменнік, краязнавец, грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі гістарычна-філалагічны інстытут у 1876[2] годзе. З 1876 года працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым з 1878 года — сакратаром Мінскага губернскага статыстьгчнага камітэта. У 1904—1905 гадах рэдактар і выдавец вялікадзяржаўна-шавіністычнай газеты «Белорусский вестник»[3]. У 1880-я актыўна вывучаў і сістэматызаваў мінулае і сучаснае Мінскай губерні, у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным унёскам у справу развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі. Найбольш вядомыя з іх: «3 нагоды 50-годдзя ўз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзявяты археалагічны з’езд у Вільні» (1893), якая змяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалогіі па Мінскай губерні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia