Аляксандр Пятровіч Далжэўскі
Аляксандр Пятровіч Далжэўскі (нар. 5 мая 1971, в Баранавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя самба». БіяграфіяСкончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Працаваў сакратаром камітэта камсамола, сакратаром камітэта Саюза моладзі Беларусі Магілёўскага педагагічнага вучылішча, настаўнікам гісторыі Дасавіцкай і Буйніцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна, загадчыкам аддзела сацыяльна-культурных ініцыятыў моладзі Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага саюза моладзі. Быў першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта і другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па прававых пытаннях. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Францыска Скарыны[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia