Аляксандр Пятровіч Шпак
Аляксандр Пятровіч Шпак (нар. 16 красавіка 1948, Чапаеўка, цяпер Вышгарадскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна — 8 жніўня 2022) — беларускі эканаміст. Аўтар навуковых прац пра ўкладанні ў сельскую гаспадарку. У 1994 годзе распрацаваў канцэпцыю, што лягла ў аснову дзяржаўнай праграмы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі шляхам пераходу да рыначнага гаспадарання. Доктар эканамічных навук (1999) і прафесар[4]. 7-ы кіраўнік «Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК» (2012—2018). БіяграфіяУ 1971 годзе скончыў Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію і працаўладкаваўся навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе ў 1973—1976 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры. У 1994 годзе стаў намеснікам кіраўніка БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК[5]. У 2006—2008 гадах узначальваў прадпрыемства «БелНДІ ўкаранення новых формаў гаспадарання ў АПК» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да яго ўключэння ў склад «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК», дзе заняў пасаду намесніка кіраўніка. У 2012—2018 гадах узначальваў «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК». З 2019 года працаваў тамсама загадчыкам аддзела эканамічнага рэгулявання. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia