Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў
Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў (24 мая 1927, с. Раздорскае, Міхайлаўскі раён, Сталінградская вобласць, РСФСР — 1999) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі хлебапякарнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1962). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (кваліфікацыя «Інжынер-тэхнолаг харчовай прамысловасці», 1951). Працаваў у Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці (1951—1960, выкладчык), Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў (1960—1964, загадчык аддзела, намеснік дырэктара), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1973—1979, рэктар), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1964—1973, 1979—1998, кафедра агульнай хіміі, дацэнт, загадчык кафедры, прафесар кафедры, у 1979—1986 — дэкан інжынерна-педагагічнага факультэта). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia