Аляксандр Рыгоравіч Зархі
Аляксандр Рыгоравіч Зархі (першапачаткова Аляксандр Гецэлевіч Зархі; 5 (18) лютага 1908, Санкт-Пецярбург — 27 студзеня 1997, Масква) — савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст, літаратар, мемуарыст, грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1946). БіяграфіяУ 1927 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны фотакінатэхнікум (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут кіно і тэлебачання). У 1927—1928 гадах вучыўся ў Ленінградскім Пралеткульце на кінааддзяленні. З 1929 года працаваў на ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (цяпер «Ленфільм»), дзе сумесна з І. Я. Хейфіцам арганізаваў моладзевае аб’яднанне — «1-ю камсамольскую пастановачную брыгаду», якая ў 1930 і 1931 гадах выпусціла іх сумесныя кінакарціны «Вецер у твар» і «Поўдзень». Працаваў на кінастудыях Ташкента, Тбілісі, Баку, Мінска. З 1952 года перайшоў да індывідуальнай рэжысуры. З 1955 года — рэжысёр кінастудыі «Масфільм». У 1963—1964 гадах чытаў курсы лекцый «Сцэнарый і акцёр», «Бяседа пра кінарэжысуру» на рэжысёрскім аддзяленні Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў. Аўтар кніг мемуарнай прозы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947). Член Саюза кінематаграфістаў СССР (1957). Член КПСС з 1948 года. Памёр 27 студзеня 1997 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 10). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia