Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў
Аляксандр Савельевіч Га́ўрыкаў (10 мая 1948, ст. Моніна, Нагінскі раён, Маскоўская вобласць — 10 лютага 2022) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. З 1972 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце. Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражываў у г. Мінску. Памёр 10 лютага 2022 года[2]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): грамадска-бытавы корпус ГПТВ-31 у Мінску (1975), лячэбны корпус прафілакторыя цэлюлозна-папяровага завода ў Светлагорску (1980). Узнагароды1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1987, у аўтарскім калектыве) за праектныя прапановы архітэктурна-горадабудаўнічага рашэння забудовы Ульянаўскага ўніверсітэта і прылеглых да яго тэрыторый, 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе (1988, у аўтарскім калектыве) за лабараторны корпус НДІ ядзерных праблем пры БДУ ў Мінску, дыплом III ступені ВДНГ БССР за праект Рэспубліканскага галіновага вылічальнага цэнтра ў Мінску (1976, у аўтарскім калектыве) ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia