Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат
ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — прадпрыемства поўнага цыкла перапрацоўкі драўнянай сыравіны ў кардон гафрыраваны і скрыні з яго, якое складаецца з цэлюлознага завода і двух фабрык: кардонна-папяровай і фабрыкі кардонна-папяровай тары. ГісторыяПрадпрыемства ўступіла ў строй 30 чэрвеня 1968 г. Першапачаткова ў эксплуатацыю была здадзена 1-я чарга цэха гафрыраванай тары, у 1970 г. — кардонна-папяровы цэх, а ў 1973 г. — аб’екты комплексу вытворчасці кардону скрыначнага магутнасцю 70 тыс. тон у год. У 1975 г. была наладжана вытворчасць кардону склеенага ў 25 тыс. тон у год. Загадам Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР № 139 ад 31 мая 1976 г. прадпрыемства было перайменавана ў «Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод», якому ў 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена імя 60-годдзя КПБ. У канцы снежня 1979 г. на прадпрыемстве ўступіў у дзеянне цэх фільтравальных кардонаў, а праз год, 30 снежня 1980 г., распачалася вытворчасць і папяровых мяшкоў. У 1987 г. адбылося чарговае пашырэнне вытворчасці гафракардону і скрынь з гэтага матэрыялу — уведзены ў строй трэці гафраагрэгат. У 1988 г. вытворчасць уласнай цэлюлозы была даведзена на прадпрыемстве да 70 тыс. тон. У пачатку 1990-х гадоў завод увайшоў у падпарадкаванне канцэрна Беллеспрам, які загадам па канцэрну (№ 11 ад 2 кастрычніка 1991 г.) быў перайменаваны ў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Неўзабаве, у 1992 г., на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вырабу сілікатнага клею магутнасцю 37,5 тон у год, ажыццёўлена тэхнічнае пераўзбраенне кардонаробчай машыны К-07, што дазволіла камбінату за год давесці магутнасці па вырабу кардону да 90 тыс. тон. У канцы 1993 года змянілася арганізацыйная форма прадпрыемства — было ўтворана акцыянернае таварыства адкрытага тыпу. У красавіку 1999 года быў запушчаны 4-ы гафраагрэгат, што падвоіла магутнасць прадпрыемства[1]. Прадпрыемства ўвайшло ў склад холдынгу «Белорусские обои». У 2012 г. камбінат і «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМСЕ» прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта па ўзвядзенні завода сульфатнай беленай цэлюлозы агульным коштам больш за 850 млн долараў (з іх 550 млн долараў крэдыт, выдзелены кітайскім банкам)[2]. У лістападзе 2017 г. завод пачаў працаваць у тэставым рэжыме, пасля чаго шматлікія гараджане і жыхары в. Якімава Слабада пачалі скардзіцца на непрыемны спецыфічны пах[3][4]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 755 ад 23 снежня 2020 года прадпрыемству спісалася запазычанасць перад «Белаграпрамбанкам» па аплаце пратэрмінаваных працэнтаў на агульную суму 7 936 476,51 беларускіх рубля па 15 крэдытных дагаворах. Замест грошай «Белаграпрамбанк» атрымаў 793 647 651 акцыю дадатковага выпуску намінальным коштам 0,01 рубля кожная на агульную суму 7 936 476,51 беларускага рубля[5]. Фінансавыя паказчыкіНа працягу 3 гадоў камбінат не проста атрымліваў страты, але і нарошчваў іх: 174,7 млрд Br у 2013 г., 225,1 млрд Br у 2014 г. і ў 2015 г. — 982,9 млрд Br[6]. Аварыі і надзвычайныя становішчы7 чэрвеня 2023 года на ўчастку выпаркі шкіпінару адбыўся выбух. Загінула 3 чалавекі, яшчэ 4 атрымалі траўмы. Былі пашкоджаны будаўнічыя канструкцыі ўчастка і бліжэйшых будынкаў[7]. Кіраўнікі
УзнагародыПрадпрыемства было адзначана несапраўднай міжнароднай узнагародай «Факел Бірмінгема» . У 1995 г. камбінат атрымаў Міжнародную Залатую Зорку. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia