Аляксандр Спірыдонавіч Пухаеў
Алякса́ндр Спірыдо́навіч Пуха́еў (1 верасня 1926 - 18 кастрычніка 2014) — асецінскі паэт, публіцыст, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Схліт у Паўднёвай Асеціі Грузінскай ССР. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта займаўся педагагічнай і журналісцкай працай. З 1962 года — рэдактар аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «Фідзіуаг» (па-беларуску «Веснік»). З 1968 да 1990 года з'яўляўся галоўным рэдактарам гэтага часопіса[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года. З 2004 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Паўднёвай Асеціі. З'яўляецца аўтарам 16 зборнікаў вершаў і паэм, перакладчыкам 8 кніг. У 2000 годзе Аляксандр Пухаеў атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Жыў у Віцебску. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia