Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч
Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч (нар. 31 студзеня 1947, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар. БіяграфіяУ 1965 годзе скончыў Аршанскую сярэднюю школу № 2, у 1970 годзе — стаматалагічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом-стаматолагам Кіраўскай раённай бальніцы Калужскай вобласці, з 1973 па 1975 год — урачом-стаматолагам медыка-санітарнай часткі Аршанскага льнокамбіната, паралельна вучыўся ў клінічнай ардынатуры Мінскага дзяржаўнага медінстытута. У 1978—1982 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры хірургічнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ). З 1981 па 1991 год — асістэнт кафедры. У 1991 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры хірургічнай стаматалогіі БелДІУУ. З 1992 па 1997 год — загадчык кафедры хірургічнай і артапедычнай стаматалогіі. З 1998 года па сённяшні дзень — загадчык кафедры сківічна-тварнай хірургіі БелМАПА. У 1996 годзе прысвоена званне прафесара. Навуковая дзейнасцьапублікаваў звыш 150 навуковых прац, у тым ліку даведнікі і практычныя кіраўніцтвы. Аўтар 11 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Ён член Вучонага Савета БелМАПА, старшыня праблемнай камісіі БелМАПА. У 2002 годзе за шматгадовую і добрасумленную працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia