Калужская вобласць
Калужская вобласць (руск.: Калу́жская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Створана ў 1944 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Калуга. Тэрыторыя — 29,9 тыс. км², насельніцтва — 1,068 тыс. чалавек (2024), шчыльнасць насельніцтва 34,2 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 % (2005). Мяжуе з Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай, Арлоўскай абласцямі. Нацыяналіны склад: рускія 93,8 %, украінцы — 2,8 %, беларусы — 0,8 %, татары, цыганы — па 0,3 %, азербайджанцы, мардва, яўрэі — па 0,2 %, армяне, малдаване — па 0,1 %, іншыя — 1,2 %. Колькасць муніцыпальных утварэнняў — 319, у тым ліку:
Буйнейшыя гарады: Калуга, Обнінск, Людзінава. ГеаграфіяПаўночна-заходняя і паўночная часткі вобласці — марэнныя раўніны, паўднёва-заходняя — зандравыя, а цэнтральная і ўсходняя часткі — эразійныя раўніны. Максімальныя вышыні тэрыторыі 270—280 м. Клімат — умерана цёплы, з вільготным летам, умерана халоднай зімой з устойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 17,5 да 18,5 °C, студзеня ад −9 да −10,3 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 550—650 мм. Колькасць іх памяншаецца на паўднёвы ўсход. Каля 70 % ападкаў выпадае з красавіка па кастрычнік. Вегетацыйны перыяд ад 177 да 184 сутак. Рэкі вобласці адносяцца да басейна р. Волгі і толькі на захадзе працякаюць рэкі басейна Дняпра — Балва і Снопаць. Самыя буйныя рэкі: Ака з прытокамі Жыздра, Угра, Пратва і прыток Дзясны — Балва. Усе рэкі характарызуюцца звілістым рэчышчам, павольным цячэннем, высокімі вясновымі паводкамі і нізкай гадавой межанню. Азёры знаходзяцца пераважна ў поймах рэк Акі і Жыздры. Глебы пераважна дзярнова-сярэднепадзолістыя, на поўначы — сярэднесугліністыя, на паўднёвым захадзе — супясчаныя і пясчаныя. У цэнтральных і ўсходніх раёнах вобласці — светла-шэрыя лясныя сярэднесугліністыя глебы. Акрамя таго, сустракаюцца дзярновыя і дзярнова-карбанатныя і тыповыя падзолістыя глебы. Большая частка вобласці знаходзіцца ў падзоне іглічна-шыракалістых лясоў, цэнтральная і ўсходняя частка — у падзоне шырокалісцевых лясоў; пераважаюць бяроза, асіна, хвоя і елка. Пад лясамі звыш 40 % тэрыторыі вобласці. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia