Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч
Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч (нар. 24 верасня 1964, р.п. Рэчыца, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII склікання. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік. Працаваў старшым дыспетчарам аўтатранспарту Столінскай райсельгастэхнікі; загадчыкам абменным пунктам адкрытага акцыянернага таварыства «Столінскае райагразабеспячэнне»; начальнікам перасоўнай механізаванай калоны адкрытага акцыянернага таварыства «Столінрайаграсэрвіс»; начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141. Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага скліканняў. Асабістае жыццёЖанаты, мае трох дачок. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia