Рэчыца (Столінскі раён)
Рэ́чыца[2] (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — рабочы пасёлак у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Сарны (Украіна), на аўтадарозе Столін — Сарны. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Століна, за 238 км ад Брэста. Насельніцтва на 2017 год — 6067 чалавек[3]. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага сельсавета (да 2015 года — пасялковага савета)[4]. ГісторыяУ XVI стагоддзі навакольнымі землямі валодалі Саламярэцкія, у пачатку XVIII стагоддзя — Вішнявецкія, пасля Столін і Рэчыца — у валоданні Каранеўскіх. У другой палове XVIII стагоддзя Ганна Каранеўская (пам. 1815) выйшла замуж за Аляксандра Пацея герба «Вага», маёнткі Столін і Рэчыца былі яе пасагам. Іх дачка Ідалія Пацей выйшла замуж за Адама Перасвет-Солтана (1792—1863), яе пасагам таксама былі Столін і Рэчыца. Адам Солтан падзяліў маёмасць паміж дзецьмі — Столін атрымаў сын Аляксандр; Рэчыцу дачка Марыя, жонка графа Альфонса Серакоўскага. У XIX стагоддзі вёска Столінскай воласці Пінскага павета. Пасля будаўніцтва чыгункі Лунінец — Роўна (1885) каля вёскі пабудавана станцыя Гарынь. Будаўніцтва распачалося пад канец 1890-х гадоў, драўляны будынак станцыі скончаны ў 1901 годзе. Адкрыццё станцыі стала імпульсам для эканамічнага развіцця Рэчыцы, што выявілася ў стварэнні шэрагу прадпрыемстваў: вінакурні дэ Вірыёна (1907), лесапільнага завода Фрэнкеля і Турэніча (1912), цагельні (1913)[5]. Ад Серакоўскіх Рэчыца перайшла зноў да Солтанаў, уладальніку Століна Аляксандру. Яго дачка Стэфанія (1848—1933) выйшла замуж за Уладзіміра дэ Вірыёна герба «Ляліва»[6], а Рэчыца была яе пасагам, яшчэ частку Рэчыцы дэ Вірыён выкупіў у свайго швагра і стаў адзіным гаспадаром маёнтка. З 1921 года — у складзе Польскай Рэспублікі. З утварэннем Столінскага павета Палескага ваяводства[7] ў 1923 годзе — у яго складзе. Апошнім гаспадаром Рэчыцы была ўнучка Стэфаніі дэ Вірыён — таксама Стэфанія (1901—1988), жонка Яна Кулакоўскага (1890—1954)[8]. У часы польскай улады, акрамя прадпрыемстваў, створаных да Першай Сусветнай вайны, тут запрацаваў паравы млын і адкрылася школа з бібліятэкай. Са Столінам Рэчыцу звязваў аўтобусны рух, а з Давыд-Гарадка у перыяд навігацыі штодня хадзіў малатанажны грузапасажырскі параход «Ветка».[5] З 1939 года — у БССР. З 1940 года ў Столінскім раёне Пінскай, з 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 6 ліпеня 1960 года — рабочы пасёлак[9]. ЭканомікаААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (245 супрацоўнікаў), ААТ «Гарынскі агракамбінат» (226 супрацоўнікаў), ААТ «Столінрайаграсервіс» (118), РВУ «Столінрайгаз» (134), Столінрайпалівазбыт (38), асфальтавы завод Столінскай ДБПМК-32 (21), раствора-бетонны вузел ПМК-24 (34), майстарскі ўчастак Столінскай ЖКГ (143), чыгуначная станцыя Гарынь (70). Дзейнічаюць дзве сярэднія школы, два яслі-сады, сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, музычная школа, музей народнай славы. Працуе два паштовых аддзяленні, урачэбная амбулаторыя, аптэка і лазня. Рэлігія![]() У Рэчыцы знаходзіцца праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1994), збудаваны непадалёк ад зруйнаванай падчас Другой сусветнай вайны царквы[10]. Акрамя таго, у Рэчыцы працуе два дома малітвы — саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў і аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай.[11][12] Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Будынак быў моцна пашкоджаны падчас бамбардзіровак чэрвеня 1941 года. Разабраны мясцовымі жыхарамі да 1970-х гадоў. Станам на сёння год парк цалкам забудаваны, захаваліся толькі адзінкавыя дрэвы[15]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia