Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін
Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін (руск.: Александр Сергеевич Зацепин, нар. 10 сакавіка 1926, Новасібірск, Сібірскі край) — савецкі і расійскі кампазітар. Атрымаў вядомасць як аўтар музыкі да многіх папулярных фільмаў, у тым ліку амаль да ўсіх фільмаў Леаніда Гайдая. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003). БіяграфіяНарадзіўся 10 сакавіка 1926 года ў Новасібірску ў сям’і хірурга Сяргея Дзмітрыевіча Зацэпіна і настаўніцы Валянціны Баляславаўны Аксянтовіч. Скончыўшы сярэднюю школу № 12, паступіў у Новасібірскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У сакавіку 1945 года яго адлічылі з ВНУ і прызвалі ў войска. Будучы на ваеннай службе, самастойна навучыўся граць на некалькіх інструментах. Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе працаваў канцэртмайстрам у Новасібірскай філармоніі. Па словах Зацэпіна, калі б ён не пайшоў у войска, то не стаў бы кампазітарам. Скончыў у 1956 годзе кансерваторыю ў Алма-Аце па класе фартэпіяна і кампазіцыі (педагог Я. Р. Брусілоўскі). Дыпломная работа — балет «Стары Хатабыч», які паставілі ў Алма-Ацінскім тэатры оперы і балета. Працаваў музычным афарміцелем на студыі «Казахфільм». У тым жа 1956 годзе напісаў музыку да свайго першага фільма «Наш мілы доктар». Кампазітар напісаў больш за 300 песень і музыку больш як да 120 фільмаў і мультфільмаў. Аляксандр Зацэпін — заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1997), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук (2002), член Саюза кампазітараў СССР (1956) і Саюза кінематаграфістаў СССР (1957). Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia