Іван Васілевіч мяняе прафесію
«Іван Васілевіч мяняе прафесію» (руск.: Иван Васильевич меняет профессию) — савецкая фантастычная камедыя вытворчасці кінастудыі «Масфільм», знятая ў 1973 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем па матывах п’есы Міхаіла Булгакава «Іван Васілевіч» пра інжынера-вынаходніка Цімафеева, які стварыў машыну часу, якая адкрыла дзверы ў XVI стагоддзе — у часы цара Івана Грознага, у выніку цар аказваецца ў савецкай Маскве, а яго цёзка — домакіраўнік Іван Васілевіч Буншу, разам са злодзеем-рэцыдывістам Жоржам Міласлаўскім — у палатах цара ў XVI стагоддзі. Лідар савецкага кінапракату 1973 года — больш за 60 мільёнаў гледачоў.[3]. СюжэтІнжынер-вынаходнік Шурык сканструяваў машыну часу, якая злучыла яго кватэру з XVI стагоддзем — дакладней, з палатамі цара Івана Грознага. Туды і трапляюць цёзка цара пенсіянер і грамадскі актывіст Іван Васілевіч Бунша і кватэрны злодзей Жорж Міласлаўскі, а сам цар аказваецца ў кватэры Цімафеева. У ролях
КінапробыНа ролю Івана Грознага і Івана Буншы Гайдай хацеў узяць Юрыя Нікуліна, але ён адмовіўся, бо меў гастролі ў цырку. Тады Гайдай вырашыў паспрабаваць Яўгена Еўсцігнеева, але ў іх на здымках здарыўся канфлікт і той адмовіўся. Тады хтосьці параіў Гадаю параіў паспрабаваць Юрыя Якаўлева і той справіўся з ролямі. У ролі Жоржа Міласлаўскага Гайдай хацеў бачыць Андрэя Міронава, але ў іх з Якаўлевым дуэт не склаўся і таму давялося шукаць іншага актора і Гайдай узяў на ролю Леаніда Кураўлёва. Першапачаткова ў сцэнарыі замест Шурыка вынаходнікам мусіў быць Мікалай Іванавіч Цімафееў, але Гайдай вырашыў здымаць Дзям’яненку і перайменаваў персанажа ў Шурыка (Аляксандра Сяргеевіча Цімафеева). ![]() Здымкі![]() ![]() Здымкі праходзілі ў Маскве, Растове і Ялце. Будынкі ўнутры здымаліся ў павільёнах на Масфільме. Песня
Ніна Бродская спела песню «Звенит январская вьюга» (бел.: Звініць студзеньская завея) для фільма. Яна таксама была запісана Сафіяй Ратару[4]. У 2014 годзе італьянскі поп-панк-гурт Vanilla Sky запісаў кавер-версію песні разам з музычным відэа.[5][6][7] Леў Палосін, Барыс Кузняцоў і хор Маскоўскай ваеннай акругі спелі песню «Кап-кап-кап» («Маруся»). Валерый Залатухін — песню «Разговор со счастьем» (бел. «Размова са шчасцем»). У масавай культурыУ лістападзе 2020 года Сбер Банк (Расія) выпусціў рэкламу, дзе Жорж Міласлаўскі на машыне часу трапляе ў Маскву ўзору 2020 года. Вобраз Міласлаўскага адноўлены праз тэхналогію штучнага інтэлекту.[8][9]
РымейкУ 2023 годзе тэлеканал ТНТ выпусціў пародыю «Іван Васілевіч мяняе ўсё». Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia