Аляксандр Сяргеевіч Папуш
Аляксандр Папуш (нар. 14 студзеня 1985, Марыупаль) — украінскі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ва Украіне, доўгі час гуляў за марыупальскі «Ільічовец», але так і не дасягнуў асноўнага складу. У 2008—2012 гадах гуляў у Беларусі (мінскі «Лакаматыў», жодзінскае «Тарпеда», брэсцкае «Дынама»). У пачатку 2013 года стаў іграком казахскага «Кайсара», які выступаў у Першай лізе (другі па рангу дывізіён). У жніўні 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. У сакавіку 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў рэчыцкі клуб[3]. З красавіка 2014 года стаў выступаць у чэмпіянаце Крыма за ялцінскую «Жамчужыну», але ўлетку 2014 года, пасля пераходу «Жамчужыны» ў расійскую ПФЛ (трэці дывізіён), не быў дапушчаны да ўдзелу[4]. З сакавіка 2015 года знаходзіўся ў складзе «Іслачы»[5], дзе і пачаў сезон 2015. Дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую. У сезонах 2016—2017 заставаўся іграком асновы «Іслачы», выступаў звычайна на пазіцыі правага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6], аднак у лютым па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[7], з-за чаго быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць ва Украіне, часам падтрымліваючы форму з беларускім клубам[8]. У красавіку 2019 года атрымаў адтэрміноўку па дыскваліфікацыі[9] і неўзабаве зноў быў заяўлены за «Іслач», дзе стаў гуляць за дубль, а пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10] і завяршыў кар’еру. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia