Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў
Аляксандр Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента. Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана». Трэнерская кар’ераУ 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе. У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»)[3]. Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны». Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб[4]. У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро»[5], які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб[6]. У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ»[7], дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера[8]. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу. У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу[9]. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[10]. У студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага «Ардабасы»[11]. У сезоне 2021 прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 года, нягледзячы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клуба, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[12]. У 2022 годзе разам з клубам выйграў Кубак Казахстана, а ў 2023 годзе прывёў клуб да першага ў яго гісторыі чэмпіёнства. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro». ДасягненніІгравыя
Трэнерскія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia